https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Віцебскай філармоніі выступіць выпускнік Каралеўскай кансерваторыі ў Бірмінгеме


Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной філармоніі.
Малады піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў, які жыве ў Вялікабрытаніі, скончыў і Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага. 

Ён паказваў майстэрства выканання ў некалькіх прэстыжных залах Еўропы. Супрацоўнічаў з такімі аркестрамі як камерны аркестр фестывалю «Enigma» у Стратфардзе і з сімфанічным аркестрам Бірмінгема.

У 2018 годзе з гэтым калектывам Андрэй выступаў на адкрыцці адной з самых прэстыжных залаў Англіі — Bradshaw Hall (Бірмінгем). На мерапрыемстве тым  прысутнічалі члены Каралеўскай сям`і, канцэрт запісваўся кампаніяй BBC.

У жніўні пазамінулага года Андрэй выпусціў дыск з малавядомымі транскрыпцыямі Ф. Ліста на NAXOS — адной з самых запатрабаваных і прэстыжных гуказапісвальных кампаній у свеце.

У цяперашні час яркі і таленавіты музыкант вядзе актыўную выканальніцкую дзейнасць у Беларусі.

Канцэрт адбудзецца вечарам 4 сакавіка. Музыкант на фартэпіяна выканае творы Моцарта, Баха, Шапэна.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 1 сакавіка 2021
 
Дата публикации:01.03.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
Віцебск Концерт Фортепианная музыка Андрей Иванов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме