https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Магілёве высадзілі алею, прысвечаную Году народнага адзінства


У Магілёве падчас гарадскога суботніка высадзілі алею, прысвечаную Году народнага адзінства. Яна размясцілася непадалёк ад гарадскога парку атракцыёнаў.
Новая алея складаецца з 117 ліпаў. У яе пасадцы прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўскага гарвыканкама, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і арганізацый горада, ветэраны, моладзь і актыўныя жыхары горада.

Сёння ў Магілёве прайшлі работы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторый парку Падніколье, Пячэрскага лесапарку, цэнтральных вуліц, дваровых тэрыторый, а таксама месцаў, прылеглых да арганізацый і прадпрыемстваў горада.

«Трэба аддаць належнае нашым суб’ектам гаспадарання, прадпрыемствам і арганізацыям горада. Яны не чакалі ўстаноўленага дня. У нас ёсць ужо ўстаялася практыка: кожны чацвер мы праводзім санітарны дзень — з аб’ездам адпаведнымі гарадскімі службамі ўсіх магістральных вуліц і шматлікіх прамысловых прадпрыемстваў. Мы адсочваем, як ідзе праца па навядзенні парадку, ачыстцы агульнагарадскіх тэрыторый, — распавёў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. — У нас ёсць рашэнні гарвыканкама, раённых адміністрацый, па якіх прадпрыемства адказвае не толькі за тую тэрыторыю, якая знаходзіцца ў яго на балансе. За ім яшчэ замацаваны тэрыторыі агульнагарадскога карыстання. Хочацца адзначыць, што як толькі ўмовы надвор’я дазволілі, прадпрыемствы актыўна прыступілі да працы. Практычна ўсе магістральныя вуліцы мы ўжо зачысцілі: вымелі і вывезлі ўсё, што ўтварылася пасля выкарыстання пясчана-саляной сумесі. За асенне-зімовы перыяд мы выкарыстоўвалі яе каля 22 тыс. т».

Па словах Уладзіміра Цумарева, сёння ішлі актыўныя работы па добраўпарадкаванні тэрыторый на Фацінскай затоцы. «Мы для сябе ставілі задачу па зносе былога памяшкання АСВОДа ў раёне Фацінскай затоцы. Да прац па зносе прыступілі пару дзён таму, цяпер засталося толькі вывозіць тое смецце, якое ўтварылася. Там мы праводзім мерапрыемствы па добраўпарадкаванні ў сувязі з будаўніцтвам фізкультурна-аздараўленчага комплексу і басейна, які так патрэбен гораду і асабліва той мікразоне. Наша задача — такія месцы агульнага карыстання, як Фацінская затока, зрабіць любімымі для адпачынку людзей. Аформіць пешаходныя і веладарожкі і інш. І на гэта мы нацэлены. Я ўпэўнены, што ўсе прадпрыемствы, якія выйшлі сёння на суботнік, спрацуюць эфектыўна — не дзеля паказухі, а для прыгажосці нашага агульнага дома», — адзначыў мэр.

Асноўная задача, якая стаіць перад горадам падчас суботнікаў — максімальна ачысціць усе тэрыторыі. «Паступаюць прапановы ад прадпрыемстваў і арганізацый па пералічэнню грашовых сродкаў у фонд суботніка — частка сродкаў застаецца ў рэгіёнах, а частка ідзе на агульнарэспубліканскі рахунак. На сённяшні момант па Магілёве мы яшчэ не вызначылі, куды будуць накіраваныя гэтыя грошы, але хутчэй за ўсё на стварэнне інфраструктуры і аб’ектаў добраўпарадкавання ў адной з паркавых зон горада».

Звязда, 10 красавіка 2021
 
Дата публикации:10.04.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Магілёў субботник Озеленение Акция Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме