https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выставу графічных работ у тэхніцы скетчынга прадставяць у Віцебску


У Віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 22 кастрычніка адкрыецца выстава графікі Наталлі Самсонавай «Мой маленькі свет».
Наталля Самсонава скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (сёння ВДУ імя П. М. Машэрава). На працягу многіх гадоў жывапіс быў асноўным напрамкам у творчасці і выставачнай дзейнасці мастачкі.

«У 2019 годзе аўтар пайшла ад тэхнікі алейнага жывапісу. Прычынай стала знаёмства з творчасцю мастакоў, якія працуюць у сучасным напрамку скетчынга. Жаданне хутчэй і больш раскована выказваць свае ідэі і эмоцыі становіцца для Наталлі больш важным. Так паўстала цэлая серыя графічных работ, выкананых на паперы гелевымі ручкамі і маркерамі», — распавялі ў музеі.

Сёння скетчынг ўжо адносяць да самастойнага кірунку ў сучасным мастацтве. Прынцыпы яго працы-перадача першых уражанняў за кароткі інтэрвал часу. Дзіўная лёгкасць і шпаркасць стварэння разнастайных твораў у гэтым кірунку натхніла Наталлю Самсонаву. Узяўшы за аснову ідэі скетчынга, яна пераасэнсавала іх у сваёй непаўторнай манеры. «Галоўнае і новае для аўтара — жаданне выказаць свой настрой нязмушана і нават нядбайна, атрымліваючы задавальненне ад апавядальнага выкладу фантазій на паперы.

Графічныя творы, прадстаўленыя на выставе ўпершыню, адлюстроўваюць разважанні мастачкі аб разнастайных адценнях чалавечых пачуццяў, нюансах эмоцый у адносінах і нават сюжэтах сноў», — растлумачылі ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання.

Уваход на выставу свабодны, яна будзе працаваць па 30 студзеня 2022 года.

Звязда, 20 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:20.10.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Искусство Наталья Самсонова Выставка Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме