https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусі з фашыствуючай заходняй дэмакратыяй не па дарозе


Такое меркаванне выказаў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.
"У інтэрв`ю Аляксандра Лукашэнкі МІА "Расія сёння" свет убачыў Беларусь вачамі нацыянальнага лідара, які расказаў усім пра асноватворны прынцып сваёй работы на пасадзе Прэзідэнта - "маеш уладу - дапамагай людзям". Гэта быў адкрыты, жорсткі, няпросты і незвычайны погляд на падзеі, якія адбываюцца. Упэўнены, што тыя душэўныя перажыванні, якія мы пачулі ў словах кіраўніка дзяржавы за лёс краіны, яе грамадзян, нікога не пакінулі абыякавым. Былі раскрыты ў поўным аб`ёме такія пытанні, як станаўленне Беларусі і Саюзнай дзяржавы, поствыбарны перыяд, прычыны міграцыйнага крызісу, стаўленне да братэрскай Расіі і блізкага ўкраінскага народа, праект Канстытуцыі, тэма пандэміі. Адначасова Прэзідэнт выкрыў механізм няпраўды і двайных стандартаў калектыўнага Захаду, тонкасці шэрага закрытых перагавораў", - адзначыў аналітык.

Паводле яго слоў, заява аб магчымасці размяшчэння стратэгічнага ядзернага ўзбраення на тэрыторыі краіны пры ўмове дыслацыравання ядзернай зброі НАТА ў Польшчы стала маральнай катастрофай для Захаду і геапалітычнай перамогай у цэлым Саюзнай дзяржавы.

"Невыпадкова 1 снежня ад сваіх ваяўнічых намераў адносна размяшчэння стратэгічных ракет у Польшчы НАТА адмовілася. Сігнал быў пачуты. Дарэчы сказаць, усё інтэрв`ю было прасякнута пэўнымі сігналамі і сімвалізмам. Хто захацеў, той пачуў. У Прэзідэнце мы ўбачылі маштаб гістарычнай асобы, які адвёў ад бездані Беларусь і ўбачыў прынцыпова новую перспектыву станаўлення і развіцця суверэннай і незалежнай дзяржавы.

Унікальнасць інтэрв`ю з Аляксандрам Лукашэнкам у тым, што яно паўстала ў якасці інтэрактыўнага падручніка па навейшай гісторыі Беларусі ад першай асобы, - сказаў Мікалай Шчокін. - Зразумела, што ў Захаду ёсць жывёльны страх перад выкрыццём сваіх злачынстваў супраць чалавечнасці і магчымасцю міжнароднага трыбунала. Таму ўсе апошнія іх дзеянні прадыктаваны парадкам дня "дэмакратычнага саміту" марадзёраў і забойцаў, на якім будзе абвешчана новая ідэалогія крыжовага паходу супраць суверэнных і незалежных краін".

Эксперт перакананы, што тактыка-стратэгічныя крокі і рашэнні Прэзідэнта абяззброілі праціўнікаў, якія ўжо некалькі дзён не могуць апамятацца і знайсці словы або правільныя аргументы, каб хаця б паспрабаваць абвергнуць хоць адзін прыведзены кіраўніком дзяржавы факт.

"У той жа час філігранны пасыл Аляксандра Лукашэнкі аб магчымых датэрміновых выбарах Прэзідэнта Беларусі не павінен стаць прычынай для спекуляцый адносна дачаснага сыходу кіраўніка дзяржавы або здачы сваіх дзяржаўных пазіцый пад націскам калектыўнага Захаду. Прэзідэнт як нацыянальны лідар не раз дэманстраваў палітычную жыццяздольнасць і дальнабачнасць. Праект Канстытуцыі не павінен уводзіць у зман еўрачыноўнікаў і пятую калону адносна перафармаціравання палітычнага курсу Беларусі. Нашай краіне з фашыствуючай Заходняй дэмакратыяй не па дарозе", - заявіў Мікалай Шчокін.

Ён упэўнены, што ў цяперашніх умовах калектыўнаму Захаду не варта чакаць уступак з боку Прэзідэнта. "Больш таго, сваімі дзеяннямі (і ў інтэрв`ю кіраўнік дзяржавы гэта падкрэсліў) Захад не толькі сябе дыскрэдытаваў, але і цалкам падарваў давер у беларускіх грамадзян. Трэба разумець, што прайграўшы штучна створаны сваімі дзеяннямі міграцыйны крызіс, Захад зробіць спробу адыграцца ў працэсе падрыхтоўкі да рэферэндуму. Таму само інтэрв`ю павінна быць успрынята кіраўніцтвам Польшчы, Літвы, Украіны і старой Еўропай сур`ёзным папярэджаннем і сігналам аб жорсткіх мерах у адказ з боку Саюзнай дзяржавы", - рэзюмаваў аналітык.

3 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции Права человека Нелегальная миграция Беженцы Интервью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме