https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя даюць 4 снежня старт сумеснай дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды"


Аб гэтым паведаміла каардынатар валанцёрскага руху "Добрае сэрца", сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня ЦС БРПА Аляксандра Ганчарова.
"Старт нашага дабрачыннага праекта ўжо шмат гадоў з`яўляецца неад`емнай часткай фіналу конкурсу "Валанцёр года", які пройдзе 4 снежня ў Мінску. Гэты год не стаў выключэннем. Па традыцыі аб пачатку праекта аб`явяць любімыя ўсімі дзецьмі і дарослымі казачныя персанажы Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурачка, а забаўныя тыграняты (сімвал 2022 года) папоўняць шэраг добрых спраў падарункамі для Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды" пройдзе з 4 снежня па 9 студзеня і ўнясе свой уклад у рэспубліканскую акцыю "Нашы дзеці". У цэнтры ўвагі валанцёраў і цімураўцаў будуць выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і інш.

Паводле слоў каардынатара валанцёрскага руху "Добрае сэрца", у рамках акцыі плануецца правесці каля 500 дабрачынных мерапрыемстваў па ўсёй краіне.

"Так, ужо 6 снежня валанцёры Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ установяць у адным з магілёўскіх універмагаў "ёлку жаданняў", каб споўніць навагоднія жаданні вучняў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бабруйскага і Асіповіцкага раёнаў, а таксама гарадскога пасёлка Глуск. 11 снежня валанцёры і цімураўцы Жамчужненскай сярэдняй школы правядуць для Снягурачак Баранавіцкага раёна "школу чараўніцтва", якія дапамогуць ажыццявіць дзіцячыя мары. 27 снежня валанцёры Рагачоўскай раённай арганізацыі БРСМ падораць свята маленькім пацыентам дзіцячай бальніцы. 28 снежня навагодняя конкурсная праграма "Цуды на Каляды" чакае выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Аршанскага раёна", - дапоўніла Аляксандра Ганчарова.

Сімвалам акцыі "Цуды на Каляды" традыцыйна стануць чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.

3 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Цуды на Каляды Акция Благотворительность БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме