https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Вялікая Айчынная вайна не скончылася. Што меў на ўвазе Прэзідэнт?


У Вялікай Айчыннай вайне беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць аб мінулых пакаленнях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Вялікай Айчыннай вайне беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць аб мінулых пакаленнях, якая была б проста выкраслена з сусветнай гісторыі.

«Гэта была вайна на знішчэнне славянскага этнасу, культур і цэлых народаў. І сёння мы ўсё часцей гаворым пра тое, што яна, гэтая вайна, не скончылася. Не скончылася, таму што мы ўсё яшчэ не перапахавалі апошняга ваяра, які загінуў, і апошняга мірнага жыхара, які быў па-зверску забіты ў той вайне. І таму што не ўсе, хто быў датычны да жахлівых фактах той вайны, генацыду беларускага народу, асуджаныя. Яна, гэтая вайна, не скончылася, таму што мы зноў, як на фронце, абараняем сваю гістарычную памяць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: самы небяспечны ў гэтай перш за ўсё ідэалагічнай вайне вораг не знешні. «Вытокі заходняга рэваншызму відавочныя і зразумелыя. Здрада. Здрада і абыякавасць сваіх – гэта самы страшны наш вораг», — заявіў ён.

Звязда, 2 ліпеня 2022
 
Дата публикации:02.07.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Суверенитет День Независимости Славянский мир Идеология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме