https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальная ідэя беларусаў - ідэя законнага імкнення быць на сваёй гістарычнай зямлі гаспадаром


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.
"Мы захапляемся духоўнай сілай і мужнасцю нашых суайчыннікаў, якія змаглі захаваць сваю мову, культуру і веру на працягу стагоддзяў татальнай паланізацыі. У самым сэрцы народа, які абараніў права беларусамі звацца, наспявала нацыянальная ідэя - ідэя свабоднага народа. Ідэя законнага імкнення быць на сваёй гістарычнай зямлі гаспадаром", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта права было заваявана ў гістарычных бітвах: "З Тэўтонскім ордэнам, дзе менавіта славянскія палкі дэманстравалі асаблівую храбрасць; з арміяй Напалеона, супраць якой беларускія сяляне адкрылі цэлы партызанскі фронт; з польскімі паўстанцамі, якіх тыя ж сяляне хапалі і здавалі царскім уладам, таму што не жадалі вяртацца пад польскі прыгнёт; з нямецкімі захопнікамі, калі на свяшчэнную вайну ўзняўся ўвесь беларускі народ".

Пры гэтым у апошняй вайне, Вялікай Айчыннай, беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць аб мінулых пакаленнях, якая была б проста выкраслена з сусветнай гісторыі, падкрэсліў Прэзідэнт. "Гэта была вайна на знішчэнне славянскага этнасу, культуры і цэлых народаў", - канстатаваў ён.

2 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.07.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:866
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Славянский мир Суверенитет Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме