https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 4 ліпеня 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 180 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 ліпеня

У 1890 годзе адбылося перапахаванне Адама Міцкевіча ў Кракаве.
У 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Полацк.
У 2008 годзе быў здзейснены тэракт у Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці, пацярпела 55 чалавек.

Хто нарадзіўся 4 ліпеня

1903 год: Вольга Барысевіч, беларускі савецкі тэатральны рэжысёр.
1904 год: Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі географ Джордж Эверэст і кітайскі пісьменнік Маа Дунь.

4 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іуліана, якога ў народзе называлі Юліанам або Ульянам.

Збіралі ліпавыя кветкі, каб потым рабіць з іх смачную і карысную гарбату. Ліпавы мёд таксама лічыўся не толькі ласункам, але і лекам.

Надвор`е 4 ліпеня магло быць пераменлівае. Калі раніцай ішоў дождж, а пасля было сонца, значыць, увечары вернецца непагадзь. А вось вясёлка, якая вядзе з усходу на захад, прадвяшчала добрае надвор`е.

Sputnik, 4 ліпеня 2022
 
Дата публикации:04.07.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:854
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Июль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме