https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 21 верасня 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 101 дзень.
Сёння святкуецца Багач або Малая Прачыстая — Раство Прасвятой Багародзіцы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 верасня

У 1801 годзе замест ліквідаванай Літоўскай была створана Гродзенская губерня, якая праіснавала да 1921 года.
У 1939 годзе пасля 2-дзённых баёў Чырвоная Армія заняла Гродна.

Хто нарадзіўся 21 верасня

1903 год: Іосіф Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны
1918 год: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік.
1953 год: Віктар Альшэўскі, беларускі мастак, педагог, прафесар БДАМ.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі пісьменнік Герберт Уэлс і амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг.

21 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую або Раство Прасвятой Багародзіцы.

Прасвятая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям`і праведных Ганны і Ёакіма. Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу. Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.

Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок або Багач. Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".

У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.

Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.

Па паводзінах жывёл вызначалі, якой будзе зіма: калі статак спяшаецца на поле, зіма таксама прыйдзе рана і будзе марознай.

Sputnik, 21 верасня 2022
 
Дата публикации:21.09.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:720
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме