https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 23 верасня 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.
У гэты дзень у 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 верасня

У 1648 годзе ў бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.

Хто нарадзіўся 23 верасня

1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
1936 год: Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіўся рымскі імператар Актавіян.

23 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.

У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – абіралі ягады асцярожна, веткі не амалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.

Ягады рабіны здавён лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.

Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі, нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.

Таксама сёння — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.

Па сённяшнім дні продкі меркавалі цалкам аб усім восеньскім надвор`і. Так, добры ўраджай рабіны, а таксама птушкі, якія ў гэты дзень адляталі ў вырай, сведчылі аб суровай зіме. А калі было цёпла і суха, то і восень таксама была лагоная.

Sputnik, 23 верасня 2022
 
Дата публикации:23.09.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:759
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме