https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень моладзі праходзіць на «Славянскім базары»


У традыцыйным арт-парадзе “БелаРусь у Сэрцы Маім!” узялі ўдзел падлеткі і моладзь з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прадставілі разнастайныя спартыўныя і творчыя накірункі.
Сёння па віцебскіх вуліцах шпацыравалі косплееры і сярэднявечныя рыцары, экзатычныя танцоры капаэйры і юныя футбалісты, удзельнікі мадэльных агенцтваў і эстэтычных студый, прадстаўнікі розных моладзевых субкультур, танцавальных накірункаў і відаў спорту, а следам праязджалі велатрыялісты, скейтбардыты і ўладальнікі рарытэтных і, наадварот, найсучасных цюнінгованых аўтамабіляў – на “Славянскім базары” праходзіць Дзень моладзі.

Пасля ўрачыстага ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны ўдзельнікі свята рушылі на плошчу Перамогі, дзе кожны знайшоў занятак на свой густ. На галоўнай сцэне віншавалі віцяблян і гасцей горада з Днём моладзі Алена Ланская, Вольга Сацюк, гурт “PROвокация” і іншыя артысты і  музычныя калектывы. Паралельна сваю праграму прапаноўвалі  пляцоўкі Рэспубліканскага турніра па воркауце “Наша сіла” і Кубка Беларусі па сілавым экстрыме, адбываліся мастацкія майстар-класы і выстава жывых скульптур, “лазерны біятлон” і аб’ёмныя шахматы, запрашалі наведнікаў пляцоўкі вулічнага баскетболу і інтуітыўнага футболу.

“Паспрабуеце свае сілы?” – запрашалі далучыцца да апошняга самых смелых. Гульня, у якой нароўні з невідушчымі і слабавідушчымі спартсменамі ўдзельнічаюць усе ахвотныя, аранаючы спецыяльныя маскі, насамрэч толькі падаецца лёгкай. Па-першае, у інтуітыўным футболе выкарыстоўваецца больш цяжкі мяч з бразготкамі ўнутры, а па-другое, зарыентавацца па гуках, адключаючы такі звыклы зрок, - сапраўдны чэлендж для непадрыхтаванага чалавека. І тым не менш, ахвотнікаў падтрымаць спартсменаў знаходзілася даволі многа – гэтак сама як і тых, хто падтрымліваў рэкорды веларолераў і трукі скейтбардыстаў-удзельнікаў ІІ этапу адкрытага чэмпіянату рэспублікі.

А тыя, каму ўсё гэта падавалася занадта цяжкім, з задавальненнем пагружаліся ў атмасферу Фестывалю дваровых гульняў “Альтэрнатыва”: скачкі ў класікі і скакалкі, гарадкі, бадмінтон, лато, даміно, крыжыкі-нулікі… Нават звыклы для “Славянскага базару” дождж не перапыніў забавы, хіба толькі прымусіў шчыльней закутацца ў дажджавікі ды раскрыць над суседзямі парасоны. Што рабіць, дождж – таксама фестывальная традыцыя.

Аўтар: Вікторыя Целяшук
Звязда, 14 ліпеня 2018
 
Дата публикации:14.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:481
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры День молодёжи "Славянский базар"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме