https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах


23 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0075 рубля (0,36%) да 2,0786 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,935 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0089 рубля (0,27%) і склаў 3,2514 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Долар ЗША таннее на сусветных рынках, нафта маркі Brent таргуецца з мінімальнымі зменамі блізу адзнакі 55,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка, 23 студзеня, знізіўся на 16,63 капейкі, склаўшы 59,5034 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2017
 
Дата публикации:23.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:563
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме