https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На біржы долар і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў


23 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0013 рубля (0,06%) да 2,0326 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) і склаў 1,8842 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0045 рубля (0,14%) і склаў 3,2696 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду раніцай нафтавыя цэны растуць — нафта маркі Brent таргуецца каля 51 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 11,32 капейкі, склаўшы 57,5228 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 сакавіка 2017
 
Дата публикации:23.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:621
 
Ключевые слова:
Курс валют Белрусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме