https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі перад выхаднымі


22 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0058 рубля (0,25%) і склаў 2,3198 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0091 рубля (0,47%) да 1,9366 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0164 рубля (0,49%) і склаў 3,3604 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель умацаваўся раніцай пятніцы з улікам пяцімесячных пікаў кошту нафты Brent, а таксама будучага падатковага перыяду. Бараль таргуецца блізу 56,50 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 57,15 капейкі, склаўшы 57,6527 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2017
 
Дата публикации:23.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:680
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме