https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША аднавіў рост на таргах БВФБ


21 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля. Да гэтага долар таннеў на двух гандлёвых сесіях.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0008 рубля (0,03%) і склаў 2,3539 рубля.

Курс долара вырас на 0,0015 рубля (0,003%) да 2,0047 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0046 рубля (0,14%) і склаў 3,3743 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту нязначна выраслі перад справаздачай па запасах у ЗША. Кошт маркі Brent перавысіў 62,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 18,58 капейкі, склаўшы 59,4604 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2017
 
Дата публикации:21.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:575
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме