https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ


22 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара ЗША знізіўся да беларускага рубля, курсы расійскага рубля і еўра — павялічыліся.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0014 рубля (0,06%) і склаў 2,3553 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 2,0031 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0196 рубля (0,58%) і склаў 3,3939 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту растуць, кошт маркі Brent перавышае 63 долары за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 45,43 капейкі, склаўшы 59,0061 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2017
 
Дата публикации:22.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:615
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме