https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар падаражэў амаль да 2 рублёў, расійскі рубель рэзка патаннеў


8 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0096 рубля (0,39%) і склаў 2,4509 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0094 рубля (0,47%) да 1,9980 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0214 рубля (0,61%) і склаў 3,4666 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. На нафтавым рынку ф`ючарсы на гатунак Brent перад поўднем упалі да 65,10 долара за бараль, мінімуму гэтага года, на фоне навін аб росце здабычы нафты ў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 72,03 капейкі, склаўшы 57,6736 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2018
 
Дата публикации:08.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:475
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме