https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Доступ да 4G у 2019 годзе будзе ў 76 працэнтаў насельніцтва Беларусі


Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.
Доступ да 4G сёння ёсць у Мінску, усіх абласных цэнтрах і буйных раённых цэнтрах. Да канца 2018-га тэхналогія LTE прыйдзе ў населеныя пункты з колькасцю насельніцтва ад 50 тыс. чалавек.

У 2018-2019 гадах плануецца ўстанавіць яшчэ каля 630 базавых станцый, што дасць магчымасць прадаставіць доступ да адзінай сеткі LTE больш як 76 працэнтам насельніцтва Беларусі (паводле даных на пачатак 2018 года гэта лічба складала 68,5 працэнта.).

Міністр нагадаў, што ў краіне створаны інфраструктурны аператар "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (beCloud), які на роўных умовах прадастаўляе аператарам доступ да інфраструктуры.

"Аператары МТС і life сёння ўжо развіваюць паслугі на базе сетак чацвёртага пакалення, velcom знаходзіцца ў стадыі вырашэння гэтага пытання", - адзначыў ён.

З выхадам стандарту сувязі пятага пакалення Беларусь будзе гатова развіваць сеткі сотавай сувязі на базе 5G.

"Але трэба разумець, што сеткі пятага пакалення ў большай ступені патрэбны для аказання паслуг для эканомікі, прамысловага сектара. Гэта забеспячэнне грамадскай бяспекі, развіццё мабільнага тэлебачання, інтэрнэту рэчаў, перадача вялікіх даных. Што датычыцца грамадзян, то, найбольш верагодна, працэнт карыстальнікаў 5G будзе не такім вялікім. 4G у большай ступені забяспечыць патрэбнасці нашых грамадзян у высокіх скарасцях", - лічыць міністр.

14 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:862
 
Ключевые слова:
Сотовая связь 4G
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме