https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На біржавых таргах еўра і расійскі рубель патаннелі, долар — падаражэў


21 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да еўра і расійскага рубля, аслабеў — да долара.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0453 рубля (1,89%) і склаў 2,3483 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0084 рубля (0,42%) да 2,0022 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0145 рубля (0,45%) і склаў 3,2031 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння чэрвеньскія ф`ючарсы на лёгкую маласярністую нафту на біржы гандляваліся з павышэннем на 0,54 долара ЗША па 71,82 долара за бараль. Ліпеньскія ф`ючарсы на нафту маркі Brent выраслі ў цане на 0,82% да 79,15 долара ЗША за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Банка Расіі, 21 мая вырас на 28,08 капейкі да 62,5327 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 мая 2018
 
Дата публикации:21.05.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:420
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме