https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў на таргах БВФБ


5 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0001 рубля (0,004%) і склаў 2,3458 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 2,0052 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0032 рубля (0,10%) і склаў 3,2349 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent зніжаюцца і знаходзяцца каля адзнакі 74,6 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 0,0532 рубля і склаў 61,9822 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:05.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:306
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме