https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійскі рубель працягвае ўмацоўвацца на таргах БВФБ


15 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваў да еўра, аслабеў — да долара і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0143 рубля (0,61%) і склаў 2,2383 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,0548 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0097 рубля (0,32%) і склаў 3,0865 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны раніцай у сераду зніжаюцца ў сувязі са звесткамі аб запасах у ЗША. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent таргуюцца ў раёне 72 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,3763 рубля і склаў 66,3772 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2018
 
Дата публикации:15.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме