https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на першых таргах тыдня


15 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0049 рубля (0,20%) і склаў 2,4614 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0075 рубля (0,35%) да 2,1186 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0034 рубля (0,11%) і склаў 3,2261 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты вырас 15 кастрычніка на фоне напружанасці ў Саудаўскай Аравіі. Бараль маркі Brent таргуецца вышэй за 81 долар ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,2243 рубля і склаў 65,7508 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:15.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме