https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША вырас амаль на капейку на першых таргах тыдня


12 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0034 рубля (0,14%) і склаў 2,4151 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0095 рубля і (0,45%) і склаў 2,1431 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0122 рубля (0,38%) і склаў 3,1746 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана на нафту маркі Brent у панядзелак ацэньваецца ў 71 долар ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 67,41 капейкі і склаў 67,5238 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2018
 
Дата публикации:12.11.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:325
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме