https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на першых таргах тыдня


11 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0129 рубля (0,53%) і склаў 2,4420 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0077 рубля (0,36%) і склаў 2,1587 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0047 рубля (0,14%) і склаў 3,2864 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты расце раніцай у панядзелак, да поўдня цана маркі Brent дасягнула 62 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,2449 рубля і склаў 65,6517 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2019
 
Дата публикации:11.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме