https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў больш чым на капейку на фоне рэзкага зніжэння расійскага рубля


14 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, рэзка ўмацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0008 рубля (0,03%) і склаў 2,4436 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0108 рубля (0,50%) і склаў 2,1679 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0313 рубля (0,95%) і склаў 3,2519 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent гандлюецца на лепшых з лістапада мінулага года узроўнях, зараз бараль ацэньваецца ў 64 долары, аднак расійскі рубель упаў на трохтыднёвыя мінімумы з-за рызыкі ўзмацнення санкцый з боку ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,8646 рубля і склаў 66,5429 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2019
 
Дата публикации:14.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме