https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Некаторыя віды цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 сакавіка


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Сярод цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" даражэюць Rothmans Demi Click Exclusive (на 20 капеек) і Rothmans Demi Click Purple (на 5 капеек).

Што датычыцца ТАА "Тытунь-інвест", цэны вырастуць на 2 капейкі на некаторыя віды цыгарэт LD, Sobranie, а таксама Camel Blue, Camel Filters, Winston XSlims Green Impulse, Winston Super Slims Blue, Winston Super Slims Silver і Winston Super Slims Menthol, Winston XS Blue, Winston XS Silver і Winston XS Purple Impulse. Цыгарэты Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure стануць даражэйшыя на 4 капейкі, Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy, Monte Carlo Super Slims Fresh, Monte Carlo Evo Impulse, Monte Carlo Evo Blue, Monte Carlo Evo Silver - на 3 капейкі. Camel Compact Аctivate Purple і Winston Silver падаражэюць на 5 капеек.

З цыгарэт, што ўвозяцца кампаніяй "Беларусьгандаль", на 2 капейкі даражэюць Winston XS Purple Impulse. "Энерга-оіл" не будзе павышаць цэны на прадукцыю.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

1 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
Ценообразование Сигареты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме