https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У 2018 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на сталічную дамашнюю гаспадарку склалі 1.670 рублёў на месяц


Паводле звестак выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у 2018 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку ў Мінску склалі 1.670,2 рубля на месяц, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1.626,6 рубля на месяц, з якіх 1.219 рублёў (74,9%) прыпадала на спажывецкія выдаткі. 

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 37,6%, на куплю нехарчовых тавараў — 32,1%, на аплату паслуг — 27,6%. 

Як паведамлялася, у Беларусі у 2018 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1.217 рублёў на месяц. 

Наяўныя рэсурсы — грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат. 

Спажывецкія расходы — расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і назапашваннем (банкаўскія ўклады, купля нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 сакавіка 2019
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Домашнее хозяйство Потребительские расходы Статистика Мінск Опрос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме