https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі стварыў мадэль новай электроннай пляцоўкі закупак малога аб`ёму


Пра гэта паведаміла прэс-служба цэнтра.
Модуль будзе сёння прэзентаваны бізнес-супольнасці ў межах форуму "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі. Стратэгія і тактыка" падчас IV Тыдня прадпрымальніцтва. У прыватнасці ўдзельнікам форуму будуць прадстаўленыя алгарытмы размяшчэння закупак і прапаноў пастаўшчыка.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу з`яўляецца распрацоўшчыкам і аператарам адзінай дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы кіравання закупкамі, якая пачне працаваць з ліпеня бягучага года.

Згодна з патрабаваннямі новай рэдакцыі закона аб дзяржаўных закупках адбудзецца поўная электранізацыя закупнога працэсу.

У сувязі з гэтым, растлумачылі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС, прынятае рашэнне аб распрацоўцы электроннага партала закупак малога аб`ёму, дзе будуць праходзіць закупкі тавараў аб`ёмам ад 50 да 300 базавых велічынь, а таксама закупкі па выніках канкурэнтных працэдур, якія прызнаныя няздзейсненымі.

Адкрыты электронны фармат забяспечыць празрыстасць працэдуры закупкі з адной крыніцы як для суб`ектаў, так і для праваахоўных і кантралюючых органаў, адзначыла прэс-служба ведамства.

"Каля 60% дзяржаўных закупак — гэта закупкі з адной крыніцы. Гэтая працэдура да апошняга часу заставалася найбольш закрытай. Але цяпер прынятае рашэнне аб яе пераводзе ў адкрыты фармат, рыхтуецца нарматыўная база, а таксама электронная пляцоўка, — растлумачыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха. — Мы лічым, што з`яўленне новага модуля дасць магчымасць многім малым прадпрыемствам адкрыць для сябе рынак дзяржаўных закупак як у рэгіёнах, так і па ўсёй рэспубліцы".

"Закупкі малога аб`ёму, як правіла, нецікавыя вытворцам, а закрыты тып іх правядзення дазваляў заказчыкам з году ў год працаваць з аднымі і тымі ж пастаўшчыкамі, якія далёка не заўсёды прапануюць тавары па рынкавым кошце. Новая электронная пляцоўка павысіць узровень канкурэнцыі, у тым ліку дзякуючы ўдзелу суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, забяспечыць эканомію і больш эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў за кошт магчымасці вывучэння кан`юнктуры рынку ў разрэзе актуальных коштаў па рэгіёнах. Такая адкрытасць і прастата ўдзелу ў закупках малога аб`ёму дазволіць многім прадпрымальнікам знайсці новыя рынкі збыту", — дадаў Садоха.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2019
 
Дата публикации:20.03.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Госзакупки Предпринимательство Маркетинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме