https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Узровень фактычнага беспрацоўя ў першым квартале 2019 года склаў 4,6%


Занятасць насельніцтва Беларусі (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15—74 гадоў) у першым квартале 2019 года была на ўзроўні 68%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) склаў 4,6% колькасці працоўнай сілы.

У чацвёртым квартале 2018 года гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 68% і 4,8%.

Як адзначыў Белстат, абследаванне праводзіцца ў адпаведнасці з метадалогіяй МАП на штоквартальнай аснове ў мэтах атрымання інфармацыі аб колькасці працоўнай сілы, занятых, беспрацоўных, а таксама асобах, якія не ўваходзяць у склад рабочай сілы, па поле, узросце, узроўні адукацыі і іншых дэмаграфічных і сацыяльна-эканамічных характарыстыках.

У ходзе абследавання апытваецца насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў. Ніжняя ўзроставая мяжа вызначана ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН па правядзенні перапісаў насельніцтва, у якіх устаноўлена, што мінімальны ўзрост для вызначэння эканамічнай актыўнасці насельніцтва не павінен перавышаць 15 гадоў, а верхняя — з улікам наяўнасці фактаў эканамічнай дзейнасці.

Абследаванне праводзіцца ва ўсіх абласцях краіны і Мінску па выбарачным метадзе і ахоплівае 0,6% агульнай колькасці хатніх гаспадарак Беларусі з наступным распаўсюджваннем вынікаў на ўсю колькасць насельніцтва ў абследаваным узросце.

Паводле дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 красавіка 2019 года склаў 0,3% і ў параўнанні з 1 красавіка 2018 года знізіўся на 0,2 працэнтнага пункта. На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 красавіка 2019 года было 15,1 тыс. чалавек, што на 34,2% менш, чым на 1 красавіка 2018-га (22,9 тыс.).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2019
 
Дата публикации:23.04.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:181
 
Ключевые слова:
Статистика Безработица Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме