https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У адным з мінскіх храмаў зламыснік скраў каштоўнасці з абраза і здаў іх у ламбард


Гэтае здарэнне адбылося ў адным з храмаў Першамайскага раёна сталіцы.
Раней судзімы 19-гадовы мінчанін вырашыў аднавіць сваю злачынную дзейнасць. У адзін з дзён малады чалавек прыняў рашэнне схадзіць у царкву, але, як аказалася, не з добрай мэтай, а з злачыннай - выкрасці каштоўнасці, падораныя храму вернікамі.

Як перадае ГУУС Мінгарвыканкама, дачакаўшыся моманту, калі ў святыні будуць адсутнічаць людзі, зламыснік падышоў да абраза і выкраў з яе каля 150 ювелірных вырабаў. Набытую маёмасць хлопец здаў у ламбарды. Сума шкоды склала каля тысячы рублёў.

Праваахоўнікі Савецкага РУУС г. Мінска сумесна з АМАП ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі зламысніка па месцы жыхарства.

Вядома, што малады чалавек нідзе не працаваў і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за рабаванне.

За крадзеж зламыснік можа атрымаць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Сяргей Расолька
Звязда, 20 жніўня 2019
 
Дата публикации:20.08.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Криминал Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме