https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Задача органаў улады - забяспечыць людзей работай


Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч 24 кастрычніка на пасяджэнні аблвыканкама.
На пасяджэнні разглядаўся ход рэалізацыі дэкрэта нумар 3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтву".

"Гэта задача ўлады - даць людзям работу, каб чалавек меў магчымасць забяспечыць сябе і сваю сям`ю. Брэсцкая вобласць сёння мае самы высокі каэфіцыент нараджальнасці. Гэта значыць тэндэнцыя, што працоўныя рэсурсы будуць прырастаць, пазітыўная. І гэта абавязвае ўлады яшчэ ў большай ступені займацца рабочымі месцамі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Між тым назіраецца дысбаланс у колькасці прынятых на работу і звольненых. Так, у студзені-жніўні прадпрыемствы вобласці (з улікам малых і мікраарганізацый) звольнілі на 5900 чалавек больш, чым прынялі на работу. Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на эфектыўнасць рабочых месцаў: менавіта ад гэтага якаснага, а не колькаснага паказчыка ў большай ступені залежыць вырашэнне актуальных задач у эканоміцы і сацыяльнай сферы.

"На мой погляд, слаба кантралюецца дзейнасць тых прадпрыемстваў, якія займаюцца ўкараненнем інавацыйных праектаў. На Баранавіцкім баваўняным камбінаце па новых тэхналогіях асвоена толькі каля 5 працэнтаў магутнасцей. Тое ж самае на пінскім "Палессі", дывановым камбінаце ў Брэсце. Але ж эфектыўныя рабочыя месцы - гэта больш высокія прадукцыйнасць працы і заработная плата, рост экспарту. Гэта прыярытэтныя напрамкі бягучай пяцігодкі, вызначаныя Усебеларускім народным сходам", - падкрэсліў спікер верхняй палаты парламента.

На яго думку, трэба больш актыўна займацца імпартазамяшчэннем. Напрыклад, у краіну завозіцца шмат розных бульбапрадуктаў, фруктова-ягадных напаўняльнікаў. Але ж усё гэта можна вырабляць у сябе, наладзіўшы адпаведныя вытворчасці.

"Гэта не вельмі энергаёмістыя прадпрыемствы, якія трэба было б ствараць. Зноў жа будуць рабочыя месцы ў вытворчай сферы. Гэта не новыя падыходы і не новыя праекты. Напрыклад, мы ўжо гаварылі, што на РУВП "Экзон-Глюкоза" ў Драгічыне цалкам можна арганізаваць карамельную вытворчасць. Прайшло паўгода, але нічога не зроблена", - заўважыў упаўнаважаны кіраўніка дзяржавы.

У цэлым за студзень-верасень у Брэсцкай вобласці выкананы ўсе паказчыкі, прадугледжаныя дэкрэтам аб занятасці. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, склала 64 працэнты пры заданні 46 працэнтаў. За гэты перыяд работу атрымалі 16 тыс. чалавек, у тым ліку 7,6 тыс. беспрацоўных.

На наваствораныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей у першым паўгоддзі працаўладкаваны 2910 чалавек пры заданні 2500. Прагнозных паказчыкаў не дасягнулі ў Пінску, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Лунінецкім, Пружанскім раёнах. Чакаецца, што па выніках дзевяці месяцаў заданне не выканаюць у Баранавічах, Драгічынскім і Кобрынскім раёнах. У рэгіёне адзначаецца дадатная дынаміка на рынку працы: зніжаны ўзроўні напружанасці і беспрацоўя, зменшылася ўдзельная вага беспрацоўных, якія стаяць на ўліку больш як год, і работнікаў, якія знаходзяцца ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці. Цяпер у вобласці налічваецца 12 тыс. вакансій, заяўленых наймальнікамі.

24 кастрычніка 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:254
 
Ключевые слова:
Рынок труда Трудоустройство Брэст Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме