https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі 38,2% ўведзенага ў студзені-кастрычніку жылля пабудавана для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі 38,2 працэнта агульнага аб`ёму ўведзенага ў студзені-кастрычніку жылля прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 32,2 тыс. новых кватэр, увялі ў эксплуатацыю 2 млн 882,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. 

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 100,8 тыс. кв.м. З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 774,1 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 971 тыс. кв.м жылля, або 33,7 працэнта агульнай колькасці па краіне.

19 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме