https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Астраўцы канфіскавана звыш 1000 літраў самагоннай брагі, а ў Свіслачы -звыш 2000


Пра гэта паведамляе сайт МУС.
Супрацоўнікі міліцыі Астравецкага РАУС праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы сумесна з вайскоўцамі в/ч 2044. 

На адлегласці кіламетра ўглыб лесу каля хутара Літвяны былі выяўлены металічныя ёмістасці, у якіх знаходзілася самагонная брагі. У ходзе замераў было ўстаноўлена, што нелегальны вытворца захоўваў у лясным масіве 1272 літра паўфабрыкату. Таксама на месцы былі знойдзеныя часткі самагоннага апарата.

Падобны выпадак адбыўся і ў Свіслацкім раёне. Міліцыянеры райаддзела праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы. У ходзе іх у нацыянальна парку “Белавежская пушча” паблізу вёскі Студеннікі быў знойдзены самагонны апарат і 2210 літраў брагі.

І ў першым і ў другім выпадку міліцыянеры ўстанаўліваюць асобы падазраваных у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння.

За падобныя дзеянні прадугледжана адказнасць па артыкуле 12.43. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь – “Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу”. Санкцыі артыкула цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў. За паўторнае правапарушэнне на працягу года памер штрафу можа дасягнуць трыццаці базавых велічынь.

Сяргей Расолька
Звязда, 21 студзеня 2020
 
Дата публикации:21.01.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Криминал Самогоноварение Алкоголь Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме