https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Жыхар Мінска вырасціў больш за 90 кустоў канопляў у здымнай кватэры


Учора, 31 сакавіка, супрацоўнікі наркакантролю Мінскага раёна затрымалі ў сталіцы 38-гадовага мінчука, які ў кватэры вырошчваў каноплі, гаворыцца ў Telegram-канале МУС Беларусі.
Мужчына раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, таму для сваёй «наркалабараторыі» адмыслова зняў кватэру далей ад асноўнага месца жыхарства.



Акрамя 94 раслін канопляў аператыўнікі выявілі і канфіскавалі яшчэ каля 2 кг нявысушанай марыхуаны і 2,5 кг гатовага зелля.

Раней былі затрыманыя грамадзяне, якія набывалі ў мужчыны наркотык.

Следчымі распачатыя крымінальныя справы. 

Звязда, 1 красавіка 2020
 
Дата публикации:01.04.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Конопля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме