https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Былога гендырэктара «Белтэлекама» асудзілі на 7 гадоў калоніі


Суд прысудзіў былога гендырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Cуд прызнаў вінаватым Сяргея Сівадзедава ў атрыманні хабараў на агульную суму не менш як $ 470 тыс. і 15 тыс. еўра. На падставе ч.3 арт. 430 КК яму прызначана 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. На думку дзяржабвінаваўцы, Сівадзедаў выканаў дасудовае пагадненне, таму пакаранне не можа быць больш за палову максімальнага тэрміну.

Як паведамлялася, у пачатку 2013 года яшчэ на пасадзе намесніка дырэктара Сівадзедаў дамовіўся з намеснікам дырэктара ТАА «Салідэкс ПІ» Сяргеем Пакрышкам паспрыяць заключэнню дамоў паміж дзяржпрадпрыемствам і фірмай. За дапамогу ў спрыяльным вырашэнні пытанняў Сівадзедаў з восені 2013 па снежань 2018 гадоў у некалькі этапаў прыняў грошы ад Пакрышкі — не менш за $70 тыс.

Згодна з матэрыяламі справы, Сівадзедаў ў 2013 годзе дасягнуў дамоўленасці з фактычным кіраўніком кампаніі «Мабільны сэрвіс» Уладзімірам Жыліным. Тады Сівадзедаў быў старшынёй конкурснай камісіі «Белтэлекама» і неаднаразова галасаваў на яе пасяджэннях на карысць «Мабільнага сэрвісу». У выніку з фірмай заключаліся дамовы на буйныя сумы, а Сівадзедаў за гэта атрымліваў грошы. Жылін перадаў яму не менш як $ 400 тыс. Грошы ад яго Сівадзедаў браў ў 2014 і 2017 гадах.

Акрамя таго, у студзені 2019-га ён прыняў ад расіян Віталя Гарбачова і Уладзіміра Казанцава не менш за 15 тыс. еўра за дзеянні ў інтарэсах іх кампаніі «УГМК-Тэлекам». Сівадзедаў раней цалкам прызнаў віну па ўсіх інкрымінаваных эпізодах.

Звязда, 27 ліпеня 2020
 
Дата публикации:27.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Криминал Коррупция Белтелеком Сергей Сиводедов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме