https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Работы на агародзе проціпаказаны на піку гарачыні ў паўдзённы час


Аб гэтым паведаміў галоўны пазаштатны спецыяліст па агульнай урачэбнай практыцы Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры агульнай урачэбнай практыкі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Вадзім Сушынскі.
"Фізічныя нагрузкі ў перыяд найбольшых тэмпературных максімумаў проціпаказаны. Гэта можа быць небяспечна. У цэлым мы гаворым аб тым, што такія тэмпературныя рэжымы даюць нагрузку на арганізм, павялічваецца потавыдзяленне, гэта значыць вільгацеаддача. А мы ведаем, што фізічная нагрузка - гэта выпрацоўка дадатковай цеплавой энергіі, і каб не адбылося пераграванне арганізма, ад гэтых відаў нагрузкі трэба ўстрымацца. 

Тут я хацеў бы звярнуцца да грамадзян, якія ў тым ліку праводзяць свой адпачынак на дачы: трэба правільна сфармаваць перыяды работы. Працаваць на агародзе лепш за ўсё ў ранішні і вячэрні час. Работы проціпаказаны на піку гарачыні ў паўдзённы час", - сказаў Вадзім Сушынскі.

Спецыяліст нагадаў: гарачае надвор`е найбольш небяспечна дзецям і людзям пажылога ўзросту.

"Выходзіць на вуліцу лепш, калі няма абсалютных тэмпературных максімумаў, гэта значыць раніцай ці вечарам. А ў найбольш гарачы час - з 11.00-12.00 да 16.00-17.00 - лепш устрымацца ад такіх прагулак. Калі ёсць неабходнасць выходзіць на вуліцу, то адзенне павінна быць лёгкім і з натуральнай тканіны, пажадана светлых тонаў, таму што менавіта гэта дае магчымасць палепшыць цеплааддачу і ў канчатковым выніку дапаможа арганізму не перагравацца. Абавязкова - галаўны ўбор. Добра, калі ён з шырокімі палямі тыпу капелюша, што дае магчымасць стварыць дадатковую ценявую зону", - дадаў галоўны пазаштатны спецыяліст.

11 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Тепловой удар Здравоохранение Огород Дача Жара
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме