https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія будаўнікі выступаюць за цывілізаваны дыялог


Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.
У Мінбудархітэктуры падкрэслілі, што будаўнікі выступаюць за цывілізаваны дыялог, асуджаючы любыя дзеянні па дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

"Кожны з нас мае ўласны пункт гледжання і пэўныя погляды на многія рэчы. Але ўсе мы хочам жыць пад мірным небам, гадаваць дзяцей у краіне, дзе няма насілля і канфрантацыі, спакойна працаваць на карысць беларускага народа. Мы заўсёды ганарыліся мірам на нашай зямлі і нельга дапусціць, каб Беларусь ахапілі беспарадкі, таму што гэты шлях вядзе ў нікуды", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Сёння шматтысячныя калектывы будаўнічых арганізацый прадаўжаюць стабільна працаваць і ўносіць свой уклад у развіццё краіны.

"Удзельнікі будаўнічай справы разумеюць, што вытворчасць - не пляцоўка для выказвання сваіх асабістых поглядаў і меркаванняў, а месца, дзе кіпіць работа, а яе толькі прыбаўляецца, паколькі аб`ёмы будаўніцтва ў рэспубліцы пастаянна растуць", - адзначылі ў ведамстве.

14 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство Беспорядки Дестабилизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме