https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Маладзечне затрымалі двух наркадылераў, адзін з іх маскіраваў наркотык пад цукеркі


Аператыўнікі наркакантролю затрымалі двух распаўсюджвальнікаў гашышу. Імі аказаліся 26-гадовыя жыхары Маладзечна, якія прадавалі наркотыкі з рук сярод знаёмых. Канфіскавана больш за 38 грамаў забароненага рэчыва.
Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС, адзін з падазраваных набываў наркотык праз інтэрнэт-краму, фасаваў яго і далей распаўсюджваў сваім кліентам. Па месцы жыхарства мужчыны знойдзена і канфіскавана 32 грамы гашышу, а таксама вагі і іншыя прадметы, прызначаныя для расфасоўкі. Акрамя таго, забароненае рэчыва ён захоўваў і па месцы працы — у шафе для рэчаў аператыўнікі знайшлі падазроныя «цукеркі»: у абгортку ад іх быў загорнуты гашыш. Разам «кандытарскія вырабы» ўтрымлівалі ў сабе каля 6 грамаў наркотыку.

У другога затрыманага аператыўнікі канфіскавалі 0,42 грама, якія ён хаваў у тайніку каля дома. Мужчына прызнаўся, што частку меў намер збыць знаёмым, а астатняе пакінуць для асабістага спажывання.

Следчымі заведзены крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

Сяргей Расолька
Звязда, 2 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:02.06.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:135
 
Ключевые слова:
Маладзечна Наркотики Криминал Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме