https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы ў лютым прадалі валюты больш, чым купілі


Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы за люты прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $518,53 млн (за студзень-люты $878,77 млн) у эквіваленце, купілі $462,91 млн ($853,31 млн). Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты за люты склаў $55,62 млн. Для параўнання: у студзені беларусы купілі валюты больш, чым прадалі. Чыстая купля склала $30,16 млн.

Суб`екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі за люты прадалі замежнай валюты на $1 млрд 405,79 млн у эквіваленце (за студзень-люты - $2 млрд 860,58 млн), купілі - $1 млрд 397,06 млн ($2 млрд 918,72 млн). Чысты продаж склаў $8,73 млн. У студзені рэзідэнты былі чыстымі пакупнікамі замежнай валюты, набыўшы яе на $66,87 млн.

Нерэзідэнты Беларусі за люты прадалі замежнай валюты на $21,05 млн (у студзені-лютым - $43,01 млн) у эквіваленце, купілі $3,34 млн ($7,08 млн). Такім чынам, чысты продаж валюты нерэзідэнтамі склаў $17,71 млн.

9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.03.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:681
 
Ключевые слова:
Валюта Белорусский рубль Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме