https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы ў 2014 годзе купілі амаль 50 тыс. новых аўтамабіляў


Аб гэтым паведаміў 3 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч.
Рынак новых аўтамабіляў Беларусі ў 2014 годзе склаў амаль 50 тыс. адзінак. 

"Рынак новых аўто ў 2014 годзе склаў амаль 50 тыс. адзінак, з іх нашы аўтадылеры прадалі толькі палавіну - каля 25,4 тыс.", - растлумачыў Сяргей Міхневіч. Паводле яго слоў, такая лічба - вынік масавага ўвозу аўтамабіляў з Расіі, які назіраўся ў канцы 2014 года. "Такога росту ўвозу не было даўно", - падкрэсліў ён. Усяго за 2014 год у краіну ўвезена больш як 70 тыс. аўтамабіляў.

Аб прагнозах на 2015 год прадстаўнікі БАА гаварылі асцярожна. "У 2014 годзе рынак выйшаў на фантастычныя 50 тыс. новых аўто, хоць мы прагназавалі лічбу каля 35 тыс. На 2015 год гэта лічба, паводле нашых прагнозаў, складзе ад 20 да 25 тыс. аўтамабіляў", - растлумачыў член праўлення БАА Аляксандр Чупрыгін.

3 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1011
 
Ключевые слова:
Статистика Авторынок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме