https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эканамічны суд Гродзенскай вобласці за перавозку 25 кг маку канфіскаваў аўтамабіль і наклаў штраф у 30 млн. рублёў


Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.
Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні індывідуальны прадпрымальнік, жыхарка Гродна, у верасні гэтага года, парушаючы пункт 4 дэкрэта прэзідэнта № 1 ад 14 студзеня 2014 года "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання абароту насення маку", перавозіла на асабістым аўтамабілі "Нісан-Кашкай" насенне раслін маку з прымессю макавай саломы агульнай масай 25.119,82 грама.

Індывідуальны прадпрымальнік з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні згадзілася часткова. Расказала, што перад вяселлем дачкі з мэтай набыцця прадуктаў харчавання ездзіла ў Мінск і купіла ў незнаёмай жанчыны на рынку ў Ждановічах белы мяшок цукру за 200 тыс. рублёў, які паклала ў багажнік машыны да ўсіх прадуктаў харчавання. Мяркуе, што мак у багажніку аўтамабіля з`явіўся з прычыны памылкі прадаўшчыцы.

Пры гэтым дакладна вядома, што гэтая правапарушальніца раней ужо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці з канфіскацыяй 575 кг маку.

У адпаведнасці з пастановай эканамічнага суда Гродзенскай вобласці індывідуальны прадпрымальнік прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 200 базавых велічынь (30 млн. рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння (насенне маку) і сродку ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння (аўтамабіль "Нісан-Кашкай" 2008 года выпуску).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2014
 
Дата публикации:07.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:912
 
Ключевые слова:
Мак Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме