https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Чацвёра беларусаў загінулі ад ужывання метадону. Закладкі забіралі ў Мінску


Толькі ў 2020 г. ад ужывання наркотыкаў памерлі дзевяць маладых людзей, аднак сумная статыстыка папаўняецца новымі выпадкамі.
Пра гэта у эфіры праграмы "Прычыны і следства" на "Радыё-Мінск" распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Так, напрыклад, у Магілёўскай вобласці ўстанаўліваюца абставіны смерці чатырох чалавек ад ужывання метадону.

Па дадзеных следства, 17 сакавіка ў адной з кватэр у Бабруйску знойдзены целы 44-гадовага мужчыны і 40-гадовай жанчыны. Па заключэнні судмедэкспертызы, смерць абодвух наступіла ад атручэння метадонам - асабліва небяспечным наркотыкам.

Абедзве ахвяры знаходзіліся на ўліку ў наркалагічным дыспансеры як асобы, якія пакутуюць наркатычнай залежнасцю. Бабруйскім міжраённым аддзелам СК па факце збыту загінулым наркатычнага сродку распачатая крымінальная справа. Неўпаўнаважаныя асобы абвінавачваюцца ў незаконным абароце наркатычных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку спажывання ім наркатычных сродкаў (ч. 5 арт. 328 КК).

Следчым атрымалася ўсталяваць абставіны набыцця забароненага прэпарата. Загінулыя купілі наркотык у Сетцы і забралі закладку метадону ў Мінску.

У гэты ж дзень паступіла паведамленне пра смерць 28-гадовага жыхара Бабруйска, цела якога знойдзена ў яго доме. Па заключэнні судмедэкспертызы, смерць мужчыны таксама наступіла ад атручэння метадонам. На целе загінулага меліся сляды ад ін`екцый, падчас агляду выяўленыя і канфіскаваныя два пустых шпрыца. Следчыя працягваюць ўсталёўваць абставіны смерці, а таксама шукаюць асобы, датычныя да збыту наркотыку загінуламу.

19 сакавіка, і зноў ва ўласнай кватэры, знойдзена цела яшчэ аднаго мужчыны. Па заключэнні экспертызы, смерць 29-гадовага бабруйчаніна наступіла ад атручэння метадонам. На ўліку ў наркалагічным дыспансеры загінулы не знаходзіўся. Бабруйскім міжраённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 328 КК. Папярэдне ўстаноўлена, што забароненае рэчыва мужчына набыў у Сетцы і таксама забіраў закладку ў сталіцы.

Звязда, 30 красавіка 2020
 
Дата публикации:30.04.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Наркотики Интернет Криминал Метадон Бабруйск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме