https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Стартаваў экалагічны конкурс для фермераў з прызавым фондам у €1000


Конкурс праводзіцца ў Беларусі ў трэці раз пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў і Кааліцыі Чыстая Балтыка. Ідэя належыць Сусветнаму фонду дзікай прыроды (WWF).
Каб стаць удзельнікам, трэба да 17 мая падаць заяўку, суправадзіўшы яе расказам пра тое, якія экалагічныя практыкі выкарыстоўваюцца пры вядзенні сельскай гаспадаркі і як зніжаецца нагрузка на навакольнае асяроддзе.

З аднаго боку, арганізатары хацелі б заахвоціць вытворцаў, якія імкнуцца зніжаць сваю нагрузку на навакольнае асяроддзе, з другога - гэта рэальная магчымасць атрымаць грашовую падтрымку, якая ў гэтым годзе як ніколі важная.

"Мы цэнім вытворцаў, якія імкнуцца прасоўваць перадавыя практыкі ў сваёй сферы: не толькі вырошчваюць прадукцыю, але і, рэальна ацэньваючы наступствы сваёй дзейнасці, імкнуцца зніжаць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, - тлумачыць спецыяліст па арганічнай сельскай гаспадарцы Цэнтра экалагічных рашэнняў Любамір Клепач. - Разумеем, што гэты год выдаўся асабліва складаным. Асенне-зімовы перыяд быў рэкордна цёплым, амаль не было снегу, што можа знізіць ураджайнасць. Акрамя неспрыяльных прыродна-кліматычных умоў свой уклад у фінансавую ўстойлівасць сельгаспрадпрыемстваў уносіць і пандэмія каранавірусу, асабліва ўразлівыя сярэднія і дробныя вытворцы. Нам вельмі хацелася б іх падтрымаць".

У конкурсе могуць удзельнічаць прадстаўнікі фермерскіх і іншых невялікіх сельскагаспадарчых вытворчасцей, якія знаходзяцца ў зоне вадазбору Балтыйскага мора ў Беларусі (Гродзенская, Віцебская і частка Мінскай і Брэсцкай абласцей). Больш падрабязныя ўмовы ўдзелу, а таксама заяўку можна знайсці на сайце арганізатараў https://ecoidea.by/ru/article/4427.

Надзея Нікалаева
Звязда, 4 траўня 2020
 
Дата публикации:04.05.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Конкурс Экология Фермерские хозяйства Охрана природы Сельское хозяйство Балтийское море
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме