Курс валютпокупкапродажа
USD340.94342.02
EUR407.73410.27
RUR5.845.91
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Ігар Карпенка назначаны міністрам адукацыі Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Ігара Карпенку міністрам адукацыі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спыніўся на кандыдатуры Ігара Карпенкі, выбіраючы сярод многіх прапанаваных.

"Вас не трэба пераконваць у ідэйнай накіраванасці нашай дзяржавы. І вас не трэба пераконваць у тым, якая наогул у нас павінна быць адукацыя", - сказаў Прэзідэнт.

"Вы - чалавек прагрэсіўны. І вы цудоўна ведаеце хібы нашай савецкай адукацыі, непасрэдна ведаеце лепшыя школы краіны і іх недахопы. У вас вялікі вопыт работы ў сацыяльнай сферы, перш за ўсё ў адукацыі. Гэта галоўныя фактары, якія схілілі мяне да таго, што менавіта Карпенка павінен сёння ўзначаліць гэты напрамак", - растлумачыў сваё кадравае рашэнне кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перад Ігарам Карпенкам стаіць шмат задач па развіцці і вырашэнні розных праблемных пытанняў у адукацыі. У тым ліку размова ідзе аб далейшай рэалізацыі вызначанай для гэтай сферы канцэпцыі, удасканаленні вучэбных праграм.

"На жаль, мае ўстаноўкі не ў поўным аб`ёме рэалізаваны ў адукацыі. І вам гэта трэба будзе ўсё рэалізаваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Да гэтага часу Ігар Карпенка займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Біяграфія

Карпенка Ігар Васільевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Новакузнецку Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага, у 2008 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982-1984 гадах служыў у радах Савецкай Арміі на тэрыторыі Чэхаўскага раёна Маскоўскай вобласці.

З 1989 па 1993 год быў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела выхаваўчай работы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага.

У 1993-1995 гадах - начальнік аддзела выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

З 1995 па 2001 год займаў пасаду начальніка аддзела выхаваўчай работы, начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

У перыяд 2001-2003 гадоў быў начальнікам упраўлення выхаваўчай работы БДПУ, у 2003-2004 гадах - прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.

З 2004 па 2008 год з`яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям`і і моладзі.

У 2008-2011 гадах - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2011 года да гэтага часу займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

15 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2016
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Игорь Карпенко Назначение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме