https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Трывожныя кнопкі з`явяцца ва ўсіх школах у зоне рэагавання Дэпартамента аховы да новага навучальнага года


Аб гэтым паведаміла спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Аляксандра Аляксеева ў час круглага стала "Стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу".
Да новага навучальнага года ўсе школы і гімназіі, якія знаходзяцца ў зоне рэагавання падраздзяленняў Дэпартамента аховы МУС, павінны быць аснашчаны кнопкамі трывожнай сігналізацыі. 

"Што датычыцца агульнай сярэдняй адукацыі, то з 2813 устаноў прыблізна ў палавіне ёсць тэхнічныя ўмовы для аснашчэння іх кнопкамі трывожнай сігналізацыі. Калі канкрэтна, гэта 1482 установы (52,7 працэнта), з якіх каля 70 працэнтаў ужо аснашчаны такой мерай аховы. Работа прадаўжаецца, мясцовымі органамі ўлады да пачатку наступнага навучальнага года запланавана стапрацэнтнае аснашчэнне тых устаноў адукацыі, якія размешчаны ў зоне рэагавання, гэта значыць там, дзе ёсць тэхнічныя ўмовы", - сказала спецыяліст.

Як удакладніў намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС - начальнік упраўлення сродкаў і сістэм аховы Алег Шаблыка, у астатнія ўстановы нарад аховы не можа прыехаць за кароткі тэрмін проста таму, што яго фізічна няма ў гэтай зоне рэагавання. "Што датычыцца астатніх амаль 3 тыс. устаноў, то мы гатовы ўстанавіць аналагічныя тэхнічныя сродкі аховы і вывесці сігнал трывогі ўжо на тэрытарыяльны райаддзел міліцыі", - дадаў Алег Шаблыка. Паводле яго слоў, усяго 3894 установы адукацыі розных ступеней (ад вышэйшай да дашкольнай) знаходзяцца ў зоне рэагавання Дэпартамента аховы. У 3128 установах ужо ўстаноўлены кнопкі трывожнай сігналізацыі, з іх 63 знаходзяцца пад фізічнай аховай.

Таксама Алег Шаблыка падкрэсліў, што ўстаноўка кнопак трывожнай сігналізацыі - найбольш масавая тэхнічная мера бяспекі, якая прымяняецца ва ўстановах адукацыі.

10 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:449
 
Ключевые слова:
Сигнализация Безопасность Школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме