https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адукацыйны цэнтр пачне працаваць у лагеры мігрантаў на мяжы


Многія мігранты працягваюць спадзявацца на тое, што Польшча прапусціць іх у краіны Еўрасаюза, аднак частка бежанцаў усё ж вярнулася ў Ірак.
Адукацыйны мабільны цэнтр адкрыюць для мігрантаў да канца тыдня ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" недалёка ад беларуска-польскай мяжы, паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалогіі і справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка.

Яна адзначыла, што рашэнне на працягу двух дзён устанавіць два мабільныя адукацыйныя цэнтры было прынята, "каб мінімальна нейкія магчымасці нашых падлеткаў забяспечыць.

"Я думаю, да канца тыдня гэтыя два цэнтры будуць устаноўлены", - сказала Сцепаненка.

Паводле яе слоў, ужо распрацавана адукацыйная канцэпцыя, якая будзе складацца з трох частак: відэаўрокаў на роднай мове бежанцаў, псіхалагічнай дапамогі, забаўляльнай дзейнасці.

Вучыцца тут будуць прыкладна 60 дзяцей па жаданні бацькоў, прымушаць нікога не стануць. На дадзены момант у ТЛЦ "Брузгі" знаходзяцца каля 600 мігрантаў.

Пашпарты для тых, хто хоча вярнуцца

Большасць мігрантаў, якія "затрымаліся" ў Беларусі пасля няўдалай спробы трапіць у Еўрасаюз, - грамадзяне Ірака. Шмат у каго з іх няма пашпартоў. Дакументы былі альбо страчаны, альбо мэтанакіравана знішчаны ў знак пратэсту.

Іракскія ўлады паведамілі аб тым, што аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі".

Для бежанцаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з`яўлення заявак ад жадаючых вярнуцца ў Ірак.

Sputnik, 21 снежня 2021
 
Дата публикации:21.12.2021
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Брузгі Беженцы Нелегальная миграция Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме