https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што здабыццё Беларуссю незалежнасці ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя нельга лічыць выпадковым


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 25-га студзеня на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Прэзідэнт заявіў, што хоча і ў пасланні ў тым ліку асвятліць гістарычную тэму і здабыццё Беларуссю незалежнасці: "Кажуць, у 90-я гады незалежнасць дасталася нам выпадкова, проста так, вось з неба звалілася. Неяк і я быў захоплены гэтай практычнай тэорыяй. А потым падумаў: колькі стагоддзяў, колькі пакаленняў беларусаў лягло за гэту незалежнасць 90-х гадоў! Яна не выпадковая. Можа, у нейкай ступені бог нам і дапамог у гэтым плане. Але колькі мы паклалі людзей, колькі пакаленняў!"

"Мы ўвесь час ваявалі за гэты кавалак зямлі, каб людзьмі звацца і жыць на гэтым кавалку зямлі. Таму не так усё гэта было проста і выпадкова", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Таму нам вельмі важна. Каб вось гэты стрыжань быў у кожнага чалавека. І я падумаў: калі мы ў школе будзем правільна гэта выкладаць, то гэта дзеці засвояць і выйдуць са школы з гэтым разуменнем", - упэўнены беларускі лідар.

25 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2022
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Патриотизм Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме