https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БЕЛАЗ падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з філіялам Мурманскага арктычнага ўніверсітэта


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
Беларускі аўтамабільны завод пашырае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі па сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне эксплуатацыі кар’ернай тэхнікі ў горназдабыўной галіне. У прыватнасці, у горадзе Апатыты падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж афіцыйным прадстаўніком БЕЛАЗа ў рэгіёне — кампаніяй «Аўтатэхінмаш» і філіялам Мурманскага арктычнага дзяржаўнага ўніверсітэта (МАДУ).

На сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі кампаніі, якая эксплуатуе БЕЛАЗы, — ПАТ «ФосАгра» (АТ «Апатыт»). Прадпрыемства зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных навукова-даследчых і адукацыйных праграм БЕЛАЗа і МАДУ. Яны дадуць магчымасць навучаць студэнтаў практычным навыкам па кіраванні і абслугоўванні тэхнікі ў сценах універсітэта і павышаць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў кампаній, якія эксплуатуюць беларускія кар’ерныя самазвалы. Удзельнікам сустрэчы прадэманстравалі праект вучэбнай аўдыторыі «БЕЛАЗ», адкрыццё якой намечана на красавік 2023 года.

«Вучэбныя аўдыторыі „БЕЛАЗ“ працуюць ужо ў ВНУ Екацярынбурга, Масквы, Санкт-Пецярбурга, у Кузбасе, — сказаў першы намеснік генеральнага дырэктара па стратэгічным развіцці, інавацыйнай дзейнасці і інфармацыйных тэхналогіях ААТ „БЕЛАЗ“ Аляксандр Батвіннік. — Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з філіялам МАДУ ў Апатытах — гэта яшчэ адна з апорных кропак, дзе працуюць нашы стратэгічныя партнёры. Важна, што кампанія „ФосАгра“ ўжо мае цесныя ўзаемаадносіны з універсітэтам у частцы патрабаванняў да падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. Фактычна гэта сімбіёз сістэмы адукацыі, вытворцы тэхнікі і яе спажыўца».

Пагадненне з МАДУ, у прыватнасці, змяшчае паступальныя крокі па стварэнні вучэбнай аўдыторыі. Тут плануецца ўстанавіць VR-абсталяванне новага пакалення, якое будзе не проста віртуальна растлумачваць работу таго ці іншага вузла, але і дасць магчымасць праводзіць лабараторныя работы па разборцы-зборцы рэдуктара матор-кола і іншых вузлоў кар’ернага самазвала.

Аляксандр Батвіннік правёў лекцыю для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў ВНУ, расказаў аб інавацыйных напрамкам БЕЛАЗа ў рэчышчы сусветных тэндэнцый па выкарыстанні альтэрнатыўных крыніц энергіі ў кар’ернай тэхніцы.

«У БЕЛАЗа ёсць бачанне, якія працэсы неабходна развіваць. Гэта, вядома ж, інфармацыйныя тэхналогіі ў горнай справе, экалагічнасць вытворчасці. БЕЛАЗ гатовы з намі гэтым падзяліцца. Ну і другая частка — гэта даследчая работа. Нашы партнёры гатовы з намі супрацоўнічаць і ў плане развіцця навуковага поля», — рэзюмавала дырэктар філіяла МАДУ ў Апатытах Вольга Астроўская.

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» — буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Звязда, 31 траўня 2022
 
Дата публикации:31.05.2022
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:983
 
Ключевые слова:
БелАЗ Карьерный самосвал Инновации Технологии Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме