https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская чыгунка плануе ў 2018 годзе дадаткова ўстанавіць 26 шматмоўных тэрміналаў самаабслугоўвання


Пра гэта паведаміла прэс-служба БЧ.
Беларуская чыгунка плануе у 2018 годзе дадаткова ўсталяваць 26 шматмоўных тэрміналаў самаабслугоўвання з купюра- і манетапрыёмнікамі на станцыях і пунктах прыпынку: Мінск-Пасажырскі, Лошыца, Масюкоўшчына, Мінск-Паўночны, Лябяжы і Беларусь.

Цяпер на БЧ устаноўлена 85 тэрміналаў самаабслугоўвання. У 2017 годзе з іх выкарыстаннем чыгункай было рэалізавана 1 млн 200 тыс. білетаў. Найбольш актыўна паслугамі тэрміналаў самаабслугоўвання карысталіся пасажыры на чыгуначных вакзалах у Мінску, Жлобіне, Баранавічах, Віцебску, Гомелі і Лунінцы.

Для паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў БЧ пашырае сетку тэрміналаў самаабслугоўвання і аптымізуе месцы іх устаноўкі. Так, у снежні тэрмінал самаабслугоўвання быў усталяваны ў падземным пераходзе з боку вуліцы Дружнай на станцыі Мінск-Пасажырскі. Таксама ў 2017 годзе тэрміналамі былі абсталяваныя станцыі Маладзечна і Барысаў.

Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры могуць набыць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа і гарадскіх ліній, у тым ліку аформіць бясплатныя праязныя дакументы для дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў. Гэтая паслуга даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы адсутнічае.

Купляючы квіткі праз тэрміналы, пасажыры таксама могуць скарыстацца функцыяй "Захаваныя маршруты". Пры ўвядзеннi ў тэрмінал плацежнай карткі, якой быў аплачаны квіток у папярэдні раз, на экране адлюстроўваюцца захаваныя маршруты гэтага пасажыра, што дазваляе сэканоміць час пры куплі білета і звесці да мінімуму колькасць неабходных дзеянняў, адзначыла прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2018
 
Дата публикации:10.01.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:860
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Терминал Самообслуживание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме