https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белавія" набудзе ў лізінг чатыры новыя Boeing 737


Пра гэта прадстаўнікі беларускай авіякампаніі і амерыканскай лізінгавай кампаніі Air Lease Corporation (ALC) абвясцілі на адным з найбуйнейшых у свеце авіясалонаў Фарнбара ў Вялікабрытаніі 17 ліпеня.
"Белавія" набудзе ў лізінг чатыры сучасныя авіялайнеры Boeing 737 MAX. 

Як паведамляе прэс-служба "Белавія", пастаўка новых самалётаў з завода-вытворцы ў Сіэтле ў Мінск запланавана ў 2019—2020 гадах. Першы авіялайнер у рамках гэтай здзелкі чакаецца ў Мінску ў маі наступнага года.

Гэта будзе ўжо другая прамая пастаўка новых авіялайнераў з завода карпарацыі Boeing. Так, у 2016 годзе авіякампанія набыла ва ўласнасць тры самалёты Boeing Next Generation 737-800.

"Перадавыя тэхналогіі на самалёце MAX забяспечаць новы ўзровень эфектыўнасці і камфорту для кліентаў "Белавія", і мы з нецярпеннем чакаем працягу нашых паспяховых адносін з авіякампаніяй, паколькі яна аптымізуе свой флот і пашырае маршрутную сетку", — цытуе прэс-служба выканаўчага старшыню ALC Стывена Ф. Удвар-Хазі.

Генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў падкрэсліў, што паветраныя судны чацвёртага пакалення Boeing 737 MAX дазволяць вывесці з эксплуатацыі Boeing 737 Сlassic, што "істотна амалодзіць авіяпарк". Паводле яго слоў, асноўным адрозненнем новай распрацоўкі Boeing стала выкарыстанне больш магутных рухавікоў CFM International LEAP-1B, якія забяспечаць павышэнне паліўнай эфектыўнасці на 10—12%.

"Авіякампанія "Белавія" планамерна працягвае рэалізоўваць стратэгію па абнаўленні авіяпарку дзякуючы ўзаемадзеянню з такімі надзейнымі партнёрамі, як ALC. Набыццё чатырох самалётаў найноўшага пакалення ў лізінг будзе спрыяць далейшаму развіццю авіякампаніі і, адпаведна, павышэнню якасці абслугоўвання пасажыраў. Мы спадзяемся, што пастаўка Boeing 737 MAX дазволіць нашым пасажырам пачынаць падарожжа толькі з пазітыўных уражанняў і зробіць палёты максімальна камфортнымі", — падкрэсліў Гусараў.

Паводле дадзеных на чэрвень, флот "Белавія" налічваў 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer-175, чатыры Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200) .

Boeing 737 MAX — чацвёртае пакаленне самалётаў Boeing 737, створанае для замены сямейства Boeing 737 Next Generation.

Асноўным змяненнем стала выкарыстанне больш магутных і буйных рухавікоў CFM International LEAP-1B. Некаторыя змены зведаў і планёр. У камерцыйную эксплуатацыю першы самалёт паступіў у маі 2017 года.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2018
 
Дата публикации:17.07.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:429
 
Ключевые слова:
Boeing 737 MAX Лизинг Авиаперевозки Белавія
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме